pozandrej
Прыстаўныя літары Вядома тое, што ў беларускай мове ёсць гэтак званыя прыстаўныя гукі і, адпаведна, прыстаўныя літары. Пра "а" і "і" перад збегам зычных у словах, якія пачынаюцца з "р", "л", "м", я зразумеў. Але ёсць яшчэ выпадкі, калі прыстаўная "а" ўзнікае перад "ні" і ў адпаведных словах з гэтай часціцай: "ніякі", "ніколі" і г.д. Пытанне: ці ёсць нейкія правілы, калі такая прыстаўная павінна быць абавязкова? У якіх выпадках?
Apr 24, 2013 6:38 AM
Answers · 5
3
У дадзеным выпадку літара "а" выконвае ўзмацняльную ролю і з'яўляецца часціцай, яна выкарыстоўваецца разам з часціцай "ні", пішацца з ёй разам. Выкарыстоўваецца разам з займеннікамі "хто", "як", "дзе", "куды" і інш. Напрыклад, аніхто, аніяк, анідзе, анікуды. Дадзенае ўзмацненне ўжываецца каб павялічыць адмаўленне, узмацніць інтанацыйна інфармацыю, падкрэсліць адсутнасць каго-небудзь ці чаго-небудзь.
April 24, 2013
Still haven’t found your answers?
Write down your questions and let the native speakers help you!