Recherche parmi différents professeurs en Anglais…
leleka
З любімага... Масква-Вечнасць Завулкi ў сне. Снег згiнае дрэвы. Туман. I горад простых чакае мяне, I слядоў на снезе няма. - Iдзi на вакзал. - Ну што ж, пайду. Ноч. Завулкi. Снег, як карцеч. Пусты вакзал. Пусты вiядук. Нi праводзiнаў. Нi сустрэч. Ведайце! Без гудкоў, без агню, Адтуль, дзе звычайна тупiк, Адыходзiць, сёння ў гадзiну нуль-нуль "Масква - Вечнасць" цягнік. Пераходны мосцік. Тамбур пусты. У душы нарастае жах. Першы вагон, і ў вагоне - ты. Дзяўчынкай. I слёзы ў вачах: Любы загінуў. Колаў звон. Не тужы. Не тужы ў журбе. Падумай, як бы пакутаваў ён, Каб вайна забрала цябе?! Як бы імкнуўся праз чорны дым, Як клікаў бы смерці касу?!. Мёртвым лягчэй, і нясцерпна жывым, Што мёртвых у сэрцы нясуць. Пераходны мосцік. З тупой вышыні Нехта арфуе снег. У другім вагоне згаслі агні, I ніхто не пабачыў мяне. Я шукаю цябе. Я не магу Загасіць свой равучы агонь, Я з вагона пустога ў вагон бягу. Трэці. Апошні вагон. Не я дзяліла з табой сталь, і бой, I шчасця светлага час. I ўсё ж мы ў Вечнасць едзем з табой, Хоць вагоны розныя ў нас. I ўсё ж са мною, са мною ты, У бязмежнай маёй цеплыні... Масты ляскочуць. Ляскочуць масты. Скупыя плывуць агні.
1 mai 2013 18:10
Corrections · 5
Пачытаю :)
7 mai 2013
Абавязкова пачытайце! Не пашкадуеце! Ведаеце, нам калісьці ў школе казалі, што ёсць кнігі, якія кожны раз перачытываеш і знаходзіш у іх нешта новае. Вось "Нельга забыць" менавіта з такіх. Магу яшчэ парэкамендаваць "Атланты і карыятыды" Шамякіна.
7 mai 2013
Цікава! Нам пра Караткевіча-паэта распавядала адна вядомая беларуская рок-спявачка, рэкамендавала яго абавязкова пачытаць. Яна прыкладна тое ж самае казала аб гэтых вершах. Мы нават кнігу набылі - наша "настаўніца" з italki Ірына дапамагла, але нешта рукі ніяк не даходзяць. Прозу ягоную добра ведаем - і фільмы глядзелі, і кнігі чыталі (і "Дзікае паляванне" маем, і "Хрыстос прызямліўся..."), а вось да вершаў ніяк не дабярэмся... Варта на вакацыях пачытаць.
7 mai 2013
Гэта Уладзімір Караткевіч. Яго раман "Нельга забыць". Існуе гурт з такой жа назвай, вось у іх ёсць цэлы шэраг песняў на вершы з гэтага твора. Менавіта дзякуючы ім я адкрыла для сябе Караткевіча-рамантыка.Вельмі кранаюць, да самага-самага сэрца.
6 mai 2013
Добра! Чые гэта вершы?
6 mai 2013
Vous souhaitez progresser plus vite ?
Rejoignez cette communauté d'apprentissage et essayez les exercices gratuits !

Ne manquez pas cette occasion d'apprendre une langue depuis chez vous. Découvrez notre sélection de professeurs de langues expérimentés et inscrivez-vous dès maintenant à votre premier cours !