多彩な 英語 講師陣から検索…
pozandrej
Цёплы фронт з Казахстана (частка чацвёртая) На цвёрдым пяску ў панадворку добра гуляць у футбол, у “кіі і слоікі”, у “чыжа”... Валіцца толькі балюча - таму і каленкі заўсёды шэрыя і ў зялёнцы. З вуліцы прыйдзеш, а маці з парога: «Бацечкі! Ногі вось, ногі! Як у вярблюда!» Дзе яна толькі вярблюдаў у Казахстане бачыла? Пэўна, у звярынцах, якія кожны год на галоўнай гарадской пустцы амаль усё лета стаяць... У “выкідалы” ж ці “стоп галі-галоп” гуляюць на асфальтаваных дарожках... “Стоп галі-галоп!.. Да цябе тры гіганцкіх, два простых і дзевяць мурашыных”. Ізноў памыліўся, не разлічыў. І твае “мурашыныя” вельмі падобныя да “гіганцкіх”, а партнёры па гульні дружна патрабуюць прывесці памер кроку ў адпаведнасць з агульнапрынятымі “стандартамі”... Асфальт у нас кладуць якраз на зляжалы пясок, таму ён вельмі хутка пачынае рэпацца. Вялікім мастацтвам было ісці з маці, прымудраючыся не наступаць на гэтыя шматлікія расколінкі. А як жа?! “Хто ў расколіну наступіць, той і Гітлера палюбіць!” Хіба вы не ведалі? І каменьчыкi яшчэ з асфальту тырчаць...
2012年12月23日 16:45
訂正 · 3

Цёплы фронт з Казахстана (частка чацвёртая)

На цвёрдым пяску ў панадворку добра гуляць у футбол, у “кіі і слоікі” (не разумею што гэта), у “чыжа”... Толькі Валіцца (толькі балюча валіцца на зямлю) (здаецца так мілагучней) - таму і каленкі заўсёды шэрыя і ў зялёнцы. З вуліцы прыйдзеш, а маці з парога кажа: «Бацечкі! Ногі вось, ногі! Як у вярблюда!». Дзе яна толькі вярблюдаў у Казахстане бачыла? Пэўна, у звярынцах, якія кожны год на галоўнай гарадской пустцы пустэчы амаль усё лета стаяць... 
У “выкідалы” ж ці “стоп галі-галоп” гуляюць на асфальтаваных дарожках сцяжынках... “Стоп галі-галоп!.. Да цябе тры гіганцкіх, два простых і дзевяць мурашыных”. Ізноў памыліўся, не разлічыў. І твае “мурашыныя” вельмі падобныя да на “гіганцкіях”, а партнёры ўдзельнікі па гульні  ўсе разам дружна  патрабуюць зрабіць прывесці памер кроку ў адпаведнасціь з агульнапрынятымі “стандартамі”... 
Асфальт у нас кладуць якраз на зляжалы пясок, таму ён вельмі хутка пачынае рэпацца. Вялікім мастацтвам было ісці з маці, прымудраючыся не наступаць на гэтыя шматлікія цяснінкі расколінкі. А як жа?! “Хто ў цясніну расколіну наступіць, той і Гітлера палюбіць!” Хіба вы не ведалі? І каменьчыкi яшчэ з асфальту тырчаць... 

2012年12月24日
もっと早く上達したいですか?
この学習コミュニティに参加して、無料の練習問題を試してください!

ご自宅で快適に語学を学べるチャンスをお見逃しなく。経験豊富な語学講師陣の中からお選びいただき、今すぐ最初のレッスンにお申し込みください!

pozandrej
語学スキル
ベラルーシ語, ブルガリア語, ポーランド語, ロシア語, セルビア語, スロバキア語, ウクライナ語
言語学習
ベラルーシ語, ブルガリア語, ポーランド語, セルビア語, スロバキア語, ウクライナ語