Search from various 영어 teachers...
pozandrej
Цёплы фронт з Казахстана (частка другая) Працягваю сваю лірыку пра Радзіму... :)) Так, стэп... Я яго ніколі не любіў. Ён значна тужлівей за самыя лiрычныя бярозавыя гаі ў Расіі. Хтосьці кажа: маўляў, разлог, абшар. Не ведаю, можа быць... Увесну, у траўнi, там, у стэпы сапраўды добра – трава зялёная, нейкія дзікія кветачкі квітнеюць, крычаць хочацца. Але ўжо ў канцы чэрвеня ўсё гэта жоўкне ды стаіць у такім засохлым выглядзе да самай зімы. Неба там вялікае. Яснае, блакітнае - не прагледзiш наскрозь. Сонца... Ну, так. Пра сонца ўжо было... Зіма агідная спачатку. Снег часам ледзь не ў снежні кладзецца, затое маразы з лістапада могуць трашчаць на ўсю моц – нармальныя такія, сібірскія – пад “трыццатку”. Брыдка, калі на вуліцы мароз, яшчэ і вецер свішча, а снега няма. Потым выпадзе - сантыметраў пяць ад сілы, і ўсё пачынае свяціцца. Сонца ж... Святло ўсю зіму, аслепнуць можна... У лютым вятры пачынаюцца. Моцныя, упартыя. Потым у красавіку такія ж. Растае ўсё за тыдзень. Потым стэп квітнее... Дажджы ўлетку бываюць рэдка, але іх усе любяць - яны пыл да зямлі прыбіваюць, паветра чысцяць. Кароткія і імклівыя, як шаблі стэпавікоў. Прабягуць - і ці то былі яны, ці то не было нічога. Зямля ўжо ўсю вільгаць прагна ўвабрала, і толькі вясёлка нагадвае - не сумнявайся, маўляў, было-было!
2012년 12월 1일 오후 3:53
교정 · 5

Цёплы фронт з Казахстана (частка другая)

Працягваю сваю лірыку пра Радзіму... :))

Так, стэп... Я яго ніколі не любіў. Ён значна тужлівей за самыя лiрычныя бярозавыя гаі ў Расіі. Хтосьці кажа: маўляў, разлог, абшар. Не ведаю, можа быць  магчыма... Увесну, у траўнi, там, у стэпы сапраўды добра – трава зялёная, нейкія дзікія кветачкі квітнеюць, крычаць хочацца. Але ўжо ў канцы чэрвеня ўсё гэта жоўкне ды стаіць у такім засохлым выглядзе да самай зімы. Неба там вялікае. Яснае, блакітнае - не прагледзiш наскрозь. Сонца... Ну, так. Пра сонца ўжо было... 
Зіма агідная спачатку. Снег часам ледзь не ў снежні кладзецца, затое маразы з лістапада могуць трашчаць на ўсю моц – нармальныя сапраўдныя такія, сібірскія – пад “трыццаткутрыццаць. Брыдка, калі на вуліцы мароз, яшчэ і вецер свішча, а снега няма. Потым выпадзе - сантыметраў пяць ад сілы не больш, і ўсё пачынае свяціцца. Сонца ж... Святло ўсю зіму, аслепнуць можна... 
У лютым вятры пачынаюцца. Моцныя, упартыя. Потым у красавіку такія ж. Растае ўсё за тыдзень. Потым стэп квітнее... Дажджы ўлетку бываюць рэдка, але іх усе любяць - яны пыл да зямлі прыбіваюць, паветра чысцяць. Кароткія і імклівыя, як шаблі стэпавікоў. Прабягуць - і ці то былі яны, ці то не было нічога. Зямля ўжо ўсю вільгаць прагна ўвабрала, і толькі вясёлка нагадвае - не сумнявайся, маўляў, было-было!

2012년 12월 12일
ПРАШУ ЛІЧЫЦЬ ГЭТЫЯ ЗАПІСЫ НЕСАПРАЎДНЫМІ Я ЗАБЛЫТАЎСЯ З ГЭТЫМ НАТАТНІКАМ ЗУСІМ... :))))
2012년 12월 1일

Цёплы фронт з Казахстана (частка трэцця)

Чамусьці другая частка выдалася два разы, змяніў яе на трэццю :))


А вось з расліннасцю ў нас кепска. Увесну траву дворнікі сеюць. А потым у школах мясцовыя настаўніцы да дзяцей лаюцца – глядзі, прыдумалi, дарогу зразаць праз школьныя траўнікі! Дзесяць чалавек прайшло, і ўсё - пасярод траўніка пратаптаны шэрыя сцяжынкі. Пясок цвёрды, трава больш не вырасце.

Да дрэў стаўленне амаль як да святыняў. Таполі і клёны, пасаджаныя пасля правядзення аперацыі “Кляновае насенне”. Гэта калі ўвосень па горадзе блукаюць школьнікі і збіраюць кляновыя “верталёцiкi” ў поліэтыленавыя мяшкі, і здаюць потым у стыхійныя пункты прыёму ля парадных уваходаў у школу, спаборнічаючы, чый клас сабраў больш за ўсіх...

А калі нешта апрача таполяў і клёнаў з зямлі вылезла - дуб ці, хваiнка ці чэзлая, то будзьце ўпэўнены, мясцовыя жыхары пакланяцца яму будуць. Паліваць у засушлівае лета, мальцоў дваровых ганяць, каб крый Божа не зламалі нічога...

Двары ў нас таксама пустэльныя - з цвёрдага зляжалага пяску, травы вось няма. Трава ўся каля дамоў на абгароджаных траўнічках. Яе бабулі з першых паверхаў з адчыненых акенцаў паліваюць. Некаторыя нават прымудраюцца нейкія кветачкі там гадаваць.

2012년 12월 1일
더 빨리 진행하고 싶나요?
이 학습 커뮤니티에 참여하고 무료로 연습해보세요!

집에서 편안하게 언어를 배울 수 있는 기회를 놓치지 마세요. 경험 많은 강사진을 살펴보고 지금 바로 첫 수업을 신청하세요!

pozandrej
언어 구사 능력
벨로루시어, 불가리아어, 폴란드어, 러시아어, 세르비아어, 슬로바키아어, 우크라이나어
학습 언어
벨로루시어, 불가리아어, 폴란드어, 세르비아어, 슬로바키아어, 우크라이나어