pozandrej
Склон назоўнікаў-1 1. Месны склон назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку на Г, Х. Калі адбываецца чаргаванне з З, С, а калі не? З жаночым родам усё больш/менш зразумела, а вось з мужчынскім – не. Чаму, напрыклад, БЕРАГ – НА БЕРАЗЕ, але МІТЫНГ – НА МІТЫНГУ? Гэтак жа, чаму ВЕРХ – НА ВЕРСЕ, але ШЛЯХ – НА ШЛЯХУ?
19 Eyl 2013 18:01
Yanıtlar · 6
2
Чаргаванне Г-З - адна з гiстарычных асаблiвасцей беларускай мовы. Ня ведаю як у сучасных падручнiках, але ж у тых, па каторых я вучыўся ў свой час, тлумачэння гэтай з'явы не было. Усё прымаецца на слых: "бераг" - "на беразе" - гучыць, "мiтынг" - "на мiтынзе" - не гучыць, таму - "на мiтынгу".
20 Eylül 2013
1
У назоўніках з асновай на г,х не адбываецца чаргаванне калі гэтыя назоўнікі: абстрактныя паняцці (жаху, подыху, подзвігу), рэчыўныя паняцці (тварагу, мозгу, пуху), уласныя назвы (Алегу, Цімоху, Бугу), назоўнікі іншамоўнага паходжання (мітынгу, дыялогу, штрыху).
20 Ekim 2013
Добры дзень! Дзякуй, але не магу пагадзіццаз вамі, бо, напрыклад, вышей ёсць варыянт з творагам ці мозгам). Тым не менш, дзякуй за адказ
19 Ocak 2015
Месны склон назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку БЕЗ КАНЧАТКУ: -г > -зе бераг - на беразе, парог - на парозе -х > -сe кажух - на кажусе, гарох - на гаросе
16 Ocak 2015
ООО!! Нарэшце пра нейкае правіла даведаўся. А пра З/С гэтак жа?
20 Ekim 2013
Hâlâ cevap bulamadın mı?
Sorularını yaz ve ana dil konuşanlar sana yardım etsin!