pozandrej
Пытанне пра "Ці" "Або" "Альбо" Апошнім часам, чамусьці аднаму мне цікавы пытанні пра беларускую мову... Тым не менш, у чым розніца (лексічная) паміж словамі ЦІ, АБО, АЛЬБО. Я разумею, што АЛЬБО можна перакласць на расейскую як ЛИБО, а вось розніцу паміж ЦІ і АБО пакуль не адчуў. Дзякуй.
١٩ مارس ٢٠١٣ ١٠:٠٤
الإجابات · 7
Ци ужываецца у пытальных сказах и найчасцей супадае па значенни з расейским словам ли. Напрыклад: Ци табе падабаецца мае тлумачэнне? -Нравится ли... А вось розьницы памиж альбо и або сапрауды, здаецца няма. Прынамси, я яе ня ведаю. PS. Прашу прабачэння за адсутнасць беларуских литар.
٢٥ مارس ٢٠١٣
Сапраўды, "ці", калі стаіць у пачатку сказа, адпавядае рускаму "ли" (тады гэта часціца), а калі злучае аднародныя члены сказа (сёння ці заўтра= сегодня или завтра), адпавядае рускаму "или" (гэта злучнік). "Або" - літаратурная форма злучніка, "альбо" - размоўная, ужываецца ў гутарковым стылі.
٧ نوفمبر ٢٠١٤
Каб так адчуваць словы, трэба альбо каб мова была роднай, альбо хаця б яна была крыху распаўсюджанай. Але, паверце, ў Сібіры складана пачуць беларускую :))) Нават у аддзяленні вашай амбасады ёй ніхто не валодае. Таму я, напрыклад проста шмат чаго слухаю: аўдыёкнігі перш за ўсё, і шмат чаго гляджу: дзякуй сайту Баравік.орг!
٣١ مارس ٢٠١٣
Неяк давёў да аўтаматызму, ужываю правільна нават ня ўмеючы патлумачыць
٣١ مارس ٢٠١٣
لم تجد إجاباتك بعد؟
اكتب اسألتك ودع الناطقين الأصليين باللغات يساعدونك!
pozandrej
المهارات اللغوية
البيلاروسية, البلغارية, البولندية, الروسية, الصربية, السلوفاكية, الأوكرانية
لغة التعلّم
البيلاروسية, البلغارية, البولندية, الصربية, السلوفاكية, الأوكرانية