多彩な 英語 講師陣から検索…
pozandrej
Цёплы фронт з Казахстана (частка другая) Працягваю сваю лірыку пра Радзіму... :)) Так, стэп... Я яго ніколі не любіў. Ён значна тужлівей за самыя лiрычныя бярозавыя гаі ў Расіі. Хтосьці кажа: маўляў, разлог, абшар. Не ведаю, можа быць... Увесну, у траўнi, там, у стэпы сапраўды добра – трава зялёная, нейкія дзікія кветачкі квітнеюць, крычаць хочацца. Але ўжо ў канцы чэрвеня ўсё гэта жоўкне ды стаіць у такім засохлым выглядзе да самай зімы. Неба там вялікае. Яснае, блакітнае - не прагледзiш наскрозь. Сонца... Ну, так. Пра сонца ўжо было... Зіма агідная спачатку. Снег часам ледзь не ў снежні кладзецца, затое маразы з лістапада могуць трашчаць на ўсю моц – нармальныя такія, сібірскія – пад “трыццатку”. Брыдка, калі на вуліцы мароз, яшчэ і вецер свішча, а снега няма. Потым выпадзе - сантыметраў пяць ад сілы, і ўсё пачынае свяціцца. Сонца ж... Святло ўсю зіму, аслепнуць можна... У лютым вятры пачынаюцца. Моцныя, упартыя. Потым у красавіку такія ж. Растае ўсё за тыдзень. Потым стэп квітнее... Дажджы ўлетку бываюць рэдка, але іх усе любяць - яны пыл да зямлі прыбіваюць, паветра чысцяць. Кароткія і імклівыя, як шаблі стэпавікоў. Прабягуць - і ці то былі яны, ці то не было нічога. Зямля ўжо ўсю вільгаць прагна ўвабрала, і толькі вясёлка нагадвае - не сумнявайся, маўляў, было-было!
2012年12月1日 15:53
訂正 · 1
1

Цёплы фронт з Казахстана (частка другая)

Працягваю сваю лірыку пра Радзіму... :))

Так, стэп... Я яго ніколі не любіў. Ён значна тужлівей за самыя лiрычныя бярозавыя гаі ў Расіі. Хтосьці кажа: маўляў, разлог, абшар. Не ведаю, можа быць... Увесну, у траўнi, там, у стэпе сапраўды добра – трава зялёная, нейкія дзікія кветачкі квітнеюць, крычаць хочацца. Але ўжо ў канцы чэрвеня ўсё гэта жоўкне ды стаіць у такім засохлым выглядзе да самай зімы. Неба там вялікае. Яснае, блакітнае - не прагледзiш наскрозь. Сонца... Ну, так. Пра сонца ўжо было...
Зіма агідная спачатку. Снег часам ледзь не ў снежні кладзецца, затое маразы з лістапада могуць трашчаць на ўсю моц – нармальныя такія, сібірскія – пад “трыццатку”. Брыдка, калі на вуліцы мароз, яшчэ і вецер свішча, а снегу няма. Потым выпадзе - сантыметраў пяць ад сілы, і ўсё пачынае свяціцца. Сонца ж... Святло (Калі гэта не адпаведнік рускага слова "свет", а прыслоўе, то трэба "светла") ўсю зіму, аслепнуць можна...
У лютым вятры пачынаюцца. Моцныя, упартыя. Потым у красавіку такія ж. Растае ўсё за тыдзень. Потым стэп квітнее... Дажджы ўлетку бываюць рэдка, але іх усе любяць - яны пыл да зямлі прыбіваюць, паветра чысцяць. Кароткія і імклівыя, як шаблі стэпавікоў. Прабягуць - і ці то былі яны, ці то не было нічога. Зямля ўжо ўсю вільгаць прагна ўвабрала, і толькі вясёлка нагадвае - не сумнявайся, маўляў, было-было!

2014年11月7日
もっと早く上達したいですか?
この学習コミュニティに参加して、無料の練習問題を試してください!

ご自宅で快適に語学を学べるチャンスをお見逃しなく。経験豊富な語学講師陣の中からお選びいただき、今すぐ最初のレッスンにお申し込みください!

pozandrej
語学スキル
ベラルーシ語, ブルガリア語, ポーランド語, ロシア語, セルビア語, スロバキア語, ウクライナ語
言語学習
ベラルーシ語, ブルガリア語, ポーランド語, セルビア語, スロバキア語, ウクライナ語