多彩な 英語 講師陣から検索…
pozandrej
Склон назоўнікаў-2
2. Родны склон назоўнікаў жаночага роду множнага ліку. У падручніках кажуць, што –АЎ, -ЯЎ адбываецца, калі ёсць “збег зычных або падаўжэнне зычных”: АДОЗВА – АДОЗВАЎ, ВАННА – ВАННАЎ. Але тут жа: ЗОРКА – ЗОРАК. Ці РК – гэта не збег? Ці існуе больш цвёрдае правіла?
2013年9月19日 18:03
回答 · 4
Дзякуй! Шчыра кажучы, не зусім зразумеў розніцу. Альбо Вы кажаце пра розныя склоны? Бо ў першым выпадку, відавочна, склон вінавальны (мяняючы КАГО? ЧТО? КОНЕЙ), а ў другім - родны (іржанне КАГО? ЧАГО? КОНЯЎ). Так? Я дакладна зразумеў?
2015年1月19日
На жаль, не змагу так падрабязна растлумачыць рознiцу з понкту гледжання граматыкi. Лепш пакажу ўжыванне слоў "конЕЙ" и конЯЎ" на прыкладах:
1) Вітаўт з Свідрыгайлам, мяняючы па дарозе КОНЕЙ, з невялікай дружынай ледзьве ўцяклі да Літвы.
2) Далёка разносіліся крыкі ваяроў, звон зброі, іржанне КОНЯЎ, гукі труб і бубнаў.
2015年1月16日
Такога дасканалага правіла я яшчэ не бачыў. Усё зразумела, акрамя "коней" з Вашага прыклада. Чаму тады "конЕЙ", а не "конЯЎ"? Ці ёсць на конт гэтага нейкія рэкамендацыі?
2013年10月20日
Канчаткі назоўнікаў роднага склону залежаць ад тыпу скланення:
назоўнікі другога скланення маюць нулявы канчатак, калі аснова заканчваецца на адзін зычны (параўн.: хат, сцен і інш.), канчаткі -аў (-яў) -- на збег зычных (параўн.:земляў,гульняў і інш.), нулявы канчатак, калі другі зычны асновы гук к (параўн.: думак, шапак і інш.) :
назоўнікі першага скланення маюць канчаткі -аў (-яў), –оў (-ёў), -эй (-ей), параўн.: інжынераў, вучняў, братоў, аваднёў, вачэй, коней і г.д.
Назоўнікі трэцяга скланення ў родным склоне множнага ліку пад націскам маюць канчаткі -эй (-ей), параўн.: мышэй, абласцей і інш.; не пад націскам – канчаткі -аў (-яў), параўн.: рэчаў, даляў і інш. Для некаторых назоўнікаў у множным ліку роднага склону адзначаюцца варыянтныя канчаткі: нулявы / -аў (-яў) (параўн.: партызан / партызанаў, вішань / вішняў і інш.; -аў (-яў) / -эй (-ей); (параўн.: печаў / пячэй, можнасцяў / можнасцей і інш.).
2013年10月20日
まだあなたの答えが見つかりませんか?
質問を書き留めて、ネイティブスピーカーに手伝ってもらいましょう!
pozandrej
語学スキル
ベラルーシ語, ブルガリア語, ポーランド語, ロシア語, セルビア語, スロバキア語, ウクライナ語
言語学習
ベラルーシ語, ブルガリア語, ポーランド語, セルビア語, スロバキア語, ウクライナ語
こんな記事もいかがでしょう

English Vocabulary for Using Microsoft Office at Work
13 いいね · 3 コメント

How to Answer “How Was Your Weekend?” Naturally in English
50 いいね · 29 コメント

Why Some Jokes Don’t Translate: Understanding Humor in English
15 いいね · 6 コメント
他の記事
