Кухня
У Кітаі, людзі звычайна харчуюцца рысам, пяльменямі, локшынай і іншым, але беларусы аддаюць перавагу хлебу, спагеці, макаронам. Яшчэ, кітайцы любяць зялёную гарбату без цукру, а беларусы любяць чорную гарбату з цукрам. І я думаю, што яны аддаюць перавагу каве.
Я жыву ў Мінску амаль 3 гады, і ўжо прывыкла да беларускай кухні. Мне падабаюцца розныя салаты, дранікі з мясам, смажаная бульбачка.Тут гародніны вельмі мала, асабліва зялёнай гародніны, але бульба супер. І тут шмат ягад, якіх у Кітаі няма. Я люблю маліну і чарніцы.
У Беларусі, малако, ёгурт, сок, квас вельмі смачныя, і марожанае таксама. Цяпер кожны дзень я ем марожанае.
Я звычайна гатую сама, таму што ў сталоўцы я ніколі не адчуваю сябе сытай. У мяне пытанне: чаму беларусы ядуць так мала? Часам адзін піражок ці адну піцу, і ўсё. І порцыі стравы таксама малыя ў кавярні. А гэтага для мяне не хапае...
Кухня
У Кітаі, людзі звычайна харчуюцца рысам, пяльменямі, локшынай і іншым, а беларусы аддаюць перавагу хлебу, спагеці, макаронам. Яшче кітайцы любяць зялёную гарбату без цукру, а беларусы любяць чорную гарбату з цукрам. І я думаю, што яны аддаюць перавагу каве.
Я жыву ў Мінску амаль 3 гады, і ўжо прывыкла да беларускай кухні. Мне падабаюцца розныя салаты, дранікі з мясам, смажаная бульбачка.Тут гародніны вельмі мала, асабліва зялёнай гародніны, але бульба супер. І тут шмат ягад, якіх у Кітаі няма. Я люблю маліны і чарніцы.
У Беларусі малако, ёгурт, сок, квас вельмі смачныя, і марожанае таксама. Цяпер кожны дзень я ем марожанае.
Я звычайна гатую сама, таму што ў сталоўцы я ніколі не адчуваю сябе сытай. У мяне пытанне: чаму беларусы ядуць так мала? Часам адзін піражок ці одну піцу, і ўсё. І порцыі стравы таксама малыя ў кавярні. А гэта для мяне не хапае...