Szukaj różnych nauczycieli angielski...
[Deleted]
Чаму я цікаўлюся беларускай мовай Я вывучаю шмат замежных моў, адна з якіх - гэта беларуская. Ў адрозненні ад іншых моў, якія належаць да славянскай групы, матэрыялаў для вывучэння беларускае вельмі няшмат, але, на шчасце, яны ўсе напісаныя рускай мовай. А чаму я вырашыў вывучаць гэтую мову? Адказ такі: мая мама па нацыянальнасці з'яўляецца менавіта беларускай. Але я не знаю ні воднага чалавека ў сваёй радзіне, які валодаў бы беларускай прынамсі няшмат. Мама, апрача расейскае мовы, разумее дзве іншыя ўсходнеславянскія, але не кажа. І ўвогуле, нават у Беларусі роднай мовай размаўляюць амаль толькі ў вёсках. Ёсць сайты, дзе магчыма знайсці людзей - носьбітаў замежных моў, у тым ліку рэдкіх. Я паспрабаваў паразмаўляць з адным беларусам, напісаў да яго ліст па-беларуску. А ён... адказаў мне па-расейску, што яго ўзровень гэтай мовы даволі нізкі. Спадзяюся, што на гэтым сайце ёсць людзі, якія вольна валодаюць беларускай і могуць выправіць мае памылкі :)

Poprawki · 1

4

Чаму я цікаўлюся беларускай мовай

Я вывучаю шмат замежных моў, адна з якіх - гэта беларуская. Ў адрозненні ад іншых моў, якія належаць да славянскай групы, матэрыялаў для вывучэння беларускай вельмі няшмат, але, на шчасце, яны ўсе напісаны па руску.
А чаму я вырашыў вывучаць гэтую мову? Адказ такі: мая маці па нацыянальнасці з'яўляецца менавіта беларускай. Але я не ведаю ні воднага чалавека з сваёй радні, які валодаў бы беларускай прынамсі няшмат. Маці, апрача расейскае мовы, разумее дзве іншыя ўсходнеславянскія, але не кажа.
І ўвогуле, нават у Беларусі роднай мовай размаўляюць амаль толькі ў вёсках. Ёсць сайты, дзе магчыма знайсці людзей - носьбітаў замежных моў, у тым ліку рэдкіх. Я паспрабаваў паразмаўляць з адным беларусам, напісаў да яго ліст па-беларуску. А ён... адказаў мне па-расейску, што яго ўзровень гэтай мовы даволі нізкі. Спадзяюся, што на гэтым сайце ёсць людзі, якія вольна валодаюць беларускай і могуць выправіць мае памылкі :)

Chcesz robić postępy szybciej?

Dołącz do społeczności uczących się i wypróbuj darmowe ćwiczenia!

Nie przegap okazji, by nauczyć się języka w zaciszu własnego domu. Przejrzyj naszą ofertę doświadczonych korepetytorów i zapisz się na pierwszą lekcję już teraz!

Zacznij naukę już dziś