Korrekturen · 9
Новая рэчаіснасць
На тым месцы, дзе зусім нядаўна стаяў журнальны столік, цяпер стаіць калыска. А замест адной з камод у пакоі з’явіўся дзіцячы ложак. Напалоханая котка, нічога не разумеючы, спрабуе абвыкнуць да таго факту, што не яна цяпер у доме галоўная, і існуе нехта, на каго накіравана ўся ўвага людзей, яе гаспадароў. Гэты нехта спіць у калыскі (калысцы). Гэтага нехта клічуць Гануля і ў блізкі (самы бліжэйшы) час менавіта яна будзе ў доме галоўнай, і ўвесь свет зараз будзе круціцца вакол яе. Яна спіць, бо месяц таму яна перажыла страшнае і ў той жа час прыемнае – яна нарадзілася. Яна спіць, зусім як дарослая перад працай. Яна спіць, бо ў яе таксама ёсць цяжкі клопат, і далёка не кожны з дарослых зможа зрабіць тое ж, што яна – ёй трэба расці, ёй трэба набіраць вагу, ёй трэба стаць сапраўдным чалавекам. Яна спіць, але часам пачынае варушыцца і чамусьці крактаць (кракчуць качкі. Па-беларуску лепш сказаць - лапатаць, напрыклад). Яна спіць и пахне салодкім малаком, а яе бацькі ніяк не могуць наглядзецца на яе, на тое, якая яна малайчына і прыгажуня. І сэрцы гэтых бацькоў гатовыя разарвацца ў грудзях ад пяшчоты… Гэтыя бацькі – мы.
Новая рэчаіснасць
На тым месцы, дзе зусім нядаўна стаяў журнальны столік, цяпер стаіць калыска. А замест адной з камод у пакоі з’явіўся дзіцячы ложак. Напалоханая котка, нічога не разумеючы, спрабуе абвыкнуць да таго факту, што не яна цяпер у доме галоўная, і існуе нехта, на каго накіравана ўся ўвага людзей, яе гаспадароў. Гэты нехта спіць у калыскі. Гэтага нехта клічуць Гануля і ў блізкі час менавіта яна будзе ў доме галоўнай, і ўвесь свет зараз будзе круціцца вакол яе. Яна спіць, бо месяц таму яна перажыла страшнае і прыемнае – яна нарадзілася. Яна спіць, зусім як дарослая перад працай. Яна спіць, бо ў яе таксама ёсць цяжкі клопат, і далёка не кожны з дарослых зможа зрабіць тое ж, што яна – ёй трэба расці, ёй трэба набіраць вагу, ёй трэба стаць сапраўдным чалавекам. Яна спіць, але часам пачынае варушыцца і чамусьці крактаць. Яна спіць і пахне салодкім малаком, а яе бацькі ніяк не могуць наглядзецца на яе, на тое, якая яна малайчына і прыгажуня. І сэрцы гэтых бацькоў гатовыя разарвацца ў грудзях ад пяшчоты… Гэтыя бацькі – мы.
Möchten Sie schneller voran kommen?
Treten Sie dieser Lern-Community bei und testen Sie kostenlose Übungen!
Verpassen Sie nicht die Gelegenheit, bequem von zu Hause aus eine Sprache zu lernen. Stöbern Sie in unserer Auswahl an erfahrenen Sprachlehrern und melden Sie sich jetzt zu Ihrer ersten Unterrichtsstunde an!
Heute mit dem Lernen beginnen
