Склон назоўнікаў-1
1. Месны склон назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку на Г, Х. Калі адбываецца чаргаванне з З, С, а калі не? З жаночым родам усё больш/менш зразумела, а вось з мужчынскім – не. Чаму, напрыклад, БЕРАГ – НА БЕРАЗЕ, але МІТЫНГ – НА МІТЫНГУ? Гэтак жа, чаму ВЕРХ – НА ВЕРСЕ, але ШЛЯХ – НА ШЛЯХУ?
Wählen Sie aus verschiedenen Englisch Lehrkräften für ...
Antworten · 6
2
Чаргаванне Г-З - адна з гiстарычных асаблiвасцей беларускай мовы. Ня ведаю як у сучасных падручнiках, але ж у тых, па каторых я вучыўся ў свой час, тлумачэння гэтай з'явы не было.
Усё прымаецца на слых: "бераг" - "на беразе" - гучыць, "мiтынг" - "на мiтынзе" - не гучыць, таму - "на мiтынгу".
1
У назоўніках з асновай на г,х не адбываецца чаргаванне калі гэтыя назоўнікі: абстрактныя паняцці (жаху, подыху, подзвігу), рэчыўныя паняцці (тварагу, мозгу, пуху), уласныя назвы (Алегу, Цімоху, Бугу), назоўнікі іншамоўнага паходжання (мітынгу, дыялогу, штрыху).
0
Добры дзень! Дзякуй, але не магу пагадзіццаз вамі, бо, напрыклад, вышей ёсць варыянт з творагам ці мозгам). Тым не менш, дзякуй за адказ
0
Месны склон назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку БЕЗ КАНЧАТКУ:
-г > -зе
бераг - на беразе, парог - на парозе
-х > -сe
кажух - на кажусе, гарох - на гаросе
0
ООО!! Нарэшце пра нейкае правіла даведаўся. А пра З/С гэтак жа?
Haben Sie noch keine Antworten gefunden?
Geben Sie Ihre Fragen ein und lassen Sie sich von Muttersprachlern helfen!
Verpassen Sie nicht die Gelegenheit, bequem von zu Hause aus eine Sprache zu lernen. Stöbern Sie in unserer Auswahl an erfahrenen Sprachlehrern und melden Sie sich jetzt zu Ihrer ersten Unterrichtsstunde an!
Heute mit dem Lernen beginnen
