Pesquise entre vários professores de Inglês...
Postagens
Новая рэчаіснасць
На тым месцы, дзе зусім нядаўна стаяў журнальны столік, цяпер стаіць калыска. А замест адной з камод у пакоі з’явіўся дзіцячы ложак. Напалоханая котка, нічога не разумеючы, спрабуе абвыкнуць да таго факту, што не яна цяпер у доме галоўная, і існуе нехта, на каго накіравана ўся ўвага людзей, яе гаспадароў. Гэты нехта спіць у калыскі. Гэтага нехта клічуць Гануля і ў блізкі час менавіта яна будзе ў доме галоўнай, і ўвесь свет зараз будзе круціцца вакол яе. Яна спіць, бо месяц таму яна перажыла страшнае і прыемнае – яна нарадзілася. Яна спіць, зусім як дарослая перад працай. Яна спіць, бо ў яе таксама ёсць цяжкі клопат, і далёка не кожны з дарослых зможа зрабіць тое ж, што яна – ёй трэба расці, ёй трэба набіраць вагу, ёй трэба стаць сапраўдным чалавекам. Яна спіць, але часам пачынае варушыцца і чамусьці крактаць. Яна спіць и пахне салодкім малаком, а яе бацькі ніяк не могуць наглядзецца на яе, на тое, якая яна малайчына і прыгажуня. І сэрцы гэтых бацькоў гатовыя разарвацца ў грудзях ад пяшчоты… Гэтыя бацькі – мы.
9
8
Склон назоўнікаў-3
3. Ці правільна я разумею, што нулявы канчатак у аналагічным выпадку мужчынскага і ніякага роду – гэта, хутчэй, уплыў расейскае?АЗЁРАЎ, на маю думку, гучыць больш па-беларуску, чым АЗЁР, гэтак жа, як ГОД – ГАДОЎ. Дарэчы, чаму устойліва кажуць: МНЕ 30 ГОД, а не ГАДОЎ?
4
0
Склон назоўнікаў-2
2. Родны склон назоўнікаў жаночага роду множнага ліку. У падручніках кажуць, што –АЎ, -ЯЎ адбываецца, калі ёсць “збег зычных або падаўжэнне зычных”: АДОЗВА – АДОЗВАЎ, ВАННА – ВАННАЎ. Але тут жа: ЗОРКА – ЗОРАК. Ці РК – гэта не збег? Ці існуе больш цвёрдае правіла?
4
0
Склон назоўнікаў-1
1. Месны склон назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку на Г, Х. Калі адбываецца чаргаванне з З, С, а калі не? З жаночым родам усё больш/менш зразумела, а вось з мужчынскім – не. Чаму, напрыклад, БЕРАГ – НА БЕРАЗЕ, але МІТЫНГ – НА МІТЫНГУ? Гэтак жа, чаму ВЕРХ – НА ВЕРСЕ, але ШЛЯХ – НА ШЛЯХУ?
6
0
СКЛОН ПРЫМЕТНІКАЎ
Зноў пытанне. Адкажыце, калі ласка, ці ёсць нейкая розніца паміж канчаткамі "-ай" і "-ае" ў прыметніках жаночага рода роднага склону? Напрыклад, як правільна: "не чуў беларускАЙ мовы" альбо "не чуў беларускАЕ мовы". Заўважыў, што тарашкевіцай пішуць выключна "- ае", але нядаўна ў "наркамаўскіх" дапаможніках таксама сустрэў гэткую форму! Ці гэта "справа густу", як "мной" і "мною"?
3
0
Прыстаўныя літары
Вядома тое, што ў беларускай мове ёсць гэтак званыя прыстаўныя гукі і, адпаведна, прыстаўныя літары. Пра "а" і "і" перад збегам зычных у словах, якія пачынаюцца з "р", "л", "м", я зразумеў. Але ёсць яшчэ выпадкі, калі прыстаўная "а" ўзнікае перад "ні" і ў адпаведных словах з гэтай часціцай: "ніякі", "ніколі" і г.д. Пытанне: ці ёсць нейкія правілы, калі такая прыстаўная павінна быць абавязкова? У якіх выпадках?
5
0
РАСЕЙСКАЯ МОВА: ТАТАЛЬНЫ ДЫКТАНТ
У Расіі на працягу некалькіх гадоў праходзіць цудоўная акцыя, якая мае назву “Татальны дыктант”. Сэнс яе ў тым, што адначасова ў розных гарадах (цяпер іх было каля дзвюхсот) збіраюцца дарослыя людзі (сёлета прымала ўдзел амаль трыццаць тысяч па ўсім свеце!) і пішуць пад дыктоўку нейкі тэкст, які кожны год складае хтосьці з расейскамоўных пісьменнікаў. Сёлета гэта была Дына Рубіна, раней былі і Барыс Стругацкі, і Зміцер Быкаў, і Захар Прылепін. Я не вялікі аматар творчасці Рубінай, але тэкст, хачу прызнацца, быў цікавы: і па сэнсу, і па складанасці.
Толькі сёння сталі вядомы вынікі па Новасібірску. У мяне цвёрдая “чацвёрка”: 2 памылкі пунктуацыйных, 1 – арфаграфічная. Дужа крыўдна, што зрабіў арфаграфічную – пакуль спадзяюся, што гэта проста мой дрэнны почырк, заўтра даведаюся дакладна. Тым ня менш, улічваючы тое, што абсалютная большасць піша на “двойку”, можна смела ганарыцца. А наогул, я лічу, гэта вельмі добра, што такая акцыя збірае ўсё больш прыхільнікаў: арганізатары “Татальнага дыктанта” (дарэчы, гэта выпускнікі маёй жа альма-матэр, НДУ, толькі яны філолагі, а я сацыёлаг) даволі хутка смаглі зрабіць свае дзецішча папулярным і нават модным. Няхай і так! Чаго дрэннага ў тым, каб прытрымлівацца такой моды? Ведаць родную мову, добра карыстацца ёю, а яшчэ умець нешта напісаць самастойна – хіба гэта не цуд?
10
0
Пытанне пра "Ці" "Або" "Альбо"
Апошнім часам, чамусьці аднаму мне цікавы пытанні пра беларускую мову... Тым не менш, у чым розніца (лексічная) паміж словамі ЦІ, АБО, АЛЬБО. Я разумею, што АЛЬБО можна перакласць на расейскую як ЛИБО, а вось розніцу паміж ЦІ і АБО пакуль не адчуў. Дзякуй.
7
0
Цёплы фронт з Казахстана (частка пятая, апошняя :)
Не ведаю я, што яшчэ можна паглядзець у казахстанскіх гарадах. Я, калі прыязджаю, на шэрыя панадворкі гляджу, на асфальт парэпаны, на крывыя ад ветра і нетрывалай глебы клёны, на неба гэта бяздоннае, на заўсёды пабеленыя бардзюры. На сонейка жмуруся, вецер лоўлю – ён мне валасы цяробіць. Да ракі яшчэ магу сыходзіць, да Іртыша – хуткага, падступнага і амаль жоўтага. Там з выратавальнай станцыі заўжды музыку ўключаюць, а яна потым ад вады “адскоквае” і “пластуецца”: “Музыка на-а-ас связала-зала... Тайною на-а-ашей стала-тала...”
Рэдка толькі атрымліваецца туды выбрацца. Ты ўжо даруй мяне, Радзіма! Але я цябе памятаю і па-ранейшаму люблю. І ты мяне, калі ласка, не забывай. Дасылай мне хоць часам свае цёплыя прывітанні! Я заўсёды так радуюся, калі сіноптыкі паведамляюць, што гэта цёплы фронт з Казахстана да нас ізноў прыйшоў!
7
0
"Мусіць" ці "павінен"?
Ёсць яшчэ пытанне - якая розніца паміж словамі "мусіць" і "павінен". Калі трэба казаць тое ці іншае слова? І яшчэ - якім словам трэба вызначаць выпадкі, калі нехта камусьці насамрэч "должен" - ў сэнсе, грошы ці нешта яшчэ
1
0
Mostrar mais
