У дадзеным выпадку літара "а" выконвае ўзмацняльную ролю і з'яўляецца часціцай, яна выкарыстоўваецца разам з часціцай "ні", пішацца з ёй разам. Выкарыстоўваецца разам з займеннікамі "хто", "як", "дзе", "куды" і інш. Напрыклад, аніхто, аніяк, анідзе, анікуды. Дадзенае ўзмацненне ўжываецца каб павялічыць адмаўленне, узмацніць інтанацыйна інфармацыю, падкрэсліць адсутнасць каго-небудзь ці чаго-небудзь.