寻找适合你的 英语 教师…
pozandrej
Склон назоўнікаў-2 2. Родны склон назоўнікаў жаночага роду множнага ліку. У падручніках кажуць, што –АЎ, -ЯЎ адбываецца, калі ёсць “збег зычных або падаўжэнне зычных”: АДОЗВА – АДОЗВАЎ, ВАННА – ВАННАЎ. Але тут жа: ЗОРКА – ЗОРАК. Ці РК – гэта не збег? Ці існуе больш цвёрдае правіла?
2013年9月19日 18:03
回答 · 4
Дзякуй! Шчыра кажучы, не зусім зразумеў розніцу. Альбо Вы кажаце пра розныя склоны? Бо ў першым выпадку, відавочна, склон вінавальны (мяняючы КАГО? ЧТО? КОНЕЙ), а ў другім - родны (іржанне КАГО? ЧАГО? КОНЯЎ). Так? Я дакладна зразумеў?
2015年1月19日
На жаль, не змагу так падрабязна растлумачыць рознiцу з понкту гледжання граматыкi. Лепш пакажу ўжыванне слоў "конЕЙ" и конЯЎ" на прыкладах: 1) Вітаўт з Свідрыгайлам, мяняючы па дарозе КОНЕЙ, з невялікай дружынай ледзьве ўцяклі да Літвы. 2) Далёка разносіліся крыкі ваяроў, звон зброі, іржанне КОНЯЎ, гукі труб і бубнаў.
2015年1月16日
Такога дасканалага правіла я яшчэ не бачыў. Усё зразумела, акрамя "коней" з Вашага прыклада. Чаму тады "конЕЙ", а не "конЯЎ"? Ці ёсць на конт гэтага нейкія рэкамендацыі?
2013年10月20日
Канчаткі назоўнікаў роднага склону залежаць ад тыпу скланення: назоўнікі другога скланення маюць нулявы канчатак, калі аснова заканчваецца на адзін зычны (параўн.: хат, сцен і інш.), канчаткі -аў (-яў) -- на збег зычных (параўн.:земляў,гульняў і інш.), нулявы канчатак, калі другі зычны асновы гук к (параўн.: думак, шапак і інш.) : назоўнікі першага скланення маюць канчаткі -аў (-яў), –оў (-ёў), -эй (-ей), параўн.: інжынераў, вучняў, братоў, аваднёў, вачэй, коней і г.д. Назоўнікі трэцяга скланення ў родным склоне множнага ліку пад націскам маюць канчаткі -эй (-ей), параўн.: мышэй, абласцей і інш.; не пад націскам – канчаткі -аў (-яў), параўн.: рэчаў, даляў і інш. Для некаторых назоўнікаў у множным ліку роднага склону адзначаюцца варыянтныя канчаткі: нулявы / -аў (-яў) (параўн.: партызан / партызанаў, вішань / вішняў і інш.; -аў (-яў) / -эй (-ей); (параўн.: печаў / пячэй, можнасцяў / можнасцей і інш.).
2013年10月20日
还未找到你的答案吗?
把你的问题写下来,让母语人士来帮助你!

Don’t miss out on the opportunity to learn a language from the comfort of your own home. Browse our selection of experienced language tutors and enroll in your first lesson now!

pozandrej
语言技能
白俄罗斯语, 保加利亚语, 波兰语, 俄语, 塞尔维亚语, 斯洛伐克语, 乌克兰语
学习语言
白俄罗斯语, 保加利亚语, 波兰语, 塞尔维亚语, 斯洛伐克语, 乌克兰语