Search from various Tiếng Anh teachers...
leleka
З любімага...
Масква-Вечнасць
Завулкi ў сне.
Снег згiнае дрэвы.
Туман.
I горад простых чакае мяне,
I слядоў на снезе няма.
- Iдзi на вакзал. - Ну што ж, пайду.
Ноч. Завулкi. Снег, як карцеч.
Пусты вакзал. Пусты вiядук.
Нi праводзiнаў. Нi сустрэч.
Ведайце! Без гудкоў, без агню,
Адтуль, дзе звычайна тупiк,
Адыходзiць, сёння ў гадзiну нуль-нуль
"Масква - Вечнасць" цягнік.
Пераходны мосцік.
Тамбур пусты.
У душы нарастае жах.
Першы вагон, і ў вагоне - ты.
Дзяўчынкай. I слёзы ў вачах:
Любы загінуў. Колаў звон.
Не тужы. Не тужы ў журбе.
Падумай, як бы пакутаваў ён,
Каб вайна забрала цябе?!
Як бы імкнуўся праз чорны дым,
Як клікаў бы смерці касу?!.
Мёртвым лягчэй, і нясцерпна жывым,
Што мёртвых у сэрцы нясуць.
Пераходны мосцік. З тупой вышыні
Нехта арфуе снег.
У другім вагоне згаслі агні,
I ніхто не пабачыў мяне.
Я шукаю цябе. Я не магу
Загасіць свой равучы агонь,
Я з вагона пустога ў вагон бягу.
Трэці. Апошні вагон.
Не я дзяліла з табой сталь, і бой,
I шчасця светлага час.
I ўсё ж мы ў Вечнасць едзем з табой,
Хоць вагоны розныя ў нас.
I ўсё ж са мною, са мною ты,
У бязмежнай маёй цеплыні...
Масты ляскочуць. Ляскочуць масты.
Скупыя плывуць агні.
1 Thg 05 2013 18:10
Bài chữa · 5
Пачытаю :)
7 tháng 5 năm 2013
Абавязкова пачытайце! Не пашкадуеце! Ведаеце, нам калісьці ў школе казалі, што ёсць кнігі, якія кожны раз перачытываеш і знаходзіш у іх нешта новае. Вось "Нельга забыць" менавіта з такіх. Магу яшчэ парэкамендаваць "Атланты і карыятыды" Шамякіна.
7 tháng 5 năm 2013
Цікава! Нам пра Караткевіча-паэта распавядала адна вядомая беларуская рок-спявачка, рэкамендавала яго абавязкова пачытаць. Яна прыкладна тое ж самае казала аб гэтых вершах. Мы нават кнігу набылі - наша "настаўніца" з italki Ірына дапамагла, але нешта рукі ніяк не даходзяць. Прозу ягоную добра ведаем - і фільмы глядзелі, і кнігі чыталі (і "Дзікае паляванне" маем, і "Хрыстос прызямліўся..."), а вось да вершаў ніяк не дабярэмся... Варта на вакацыях пачытаць.
7 tháng 5 năm 2013
Гэта Уладзімір Караткевіч. Яго раман "Нельга забыць". Існуе гурт з такой жа назвай, вось у іх ёсць цэлы шэраг песняў на вершы з гэтага твора. Менавіта дзякуючы ім я адкрыла для сябе Караткевіча-рамантыка.Вельмі кранаюць, да самага-самага сэрца.
6 tháng 5 năm 2013
Добра! Чые гэта вершы?
6 tháng 5 năm 2013
Bạn muốn tiến bộ xa hơn?
Hãy tham gia cộng đồng học tập này và thử nghiệm những bài tập miễn phí!
leleka
Kỹ năng ngôn ngữ
Tiếng Bê-la-rút, Tiếng Croat-ti-a, Tiếng Nga, Tiếng Séc-bi
Ngôn ngữ đang học
Tiếng Croat-ti-a, Tiếng Séc-bi
Bài viết Bạn Có lẽ Cũng Thích

English Vocabulary for Using Microsoft Office at Work
28 lượt thích · 7 Bình luận

How to Answer “How Was Your Weekend?” Naturally in English
56 lượt thích · 30 Bình luận

Why Some Jokes Don’t Translate: Understanding Humor in English
15 lượt thích · 6 Bình luận
Thêm bài viết
