Search from various Tiếng Anh teachers...
pozandrej
Цёплы фронт з Казахстана (частка трэцця) Калі ўжо выдаў гэты тэкст... А вось з расліннасцю ў нас кепска. Увесну траву дворнікі сеюць. А потым у школах мясцовыя настаўніцы да дзяцей лаюцца – глядзі, прыдумалi, дарогу зразаць праз школьныя траўнікі! Дзесяць чалавек прайшло, і ўсё - пасярод траўніка пратаптаны шэрыя сцяжынкі. Пясок цвёрды, трава больш не вырасце. Да дрэў стаўленне амаль як да святыняў. Таполі і клёны, пасаджаныя пасля правядзення аперацыі “Кляновае насенне”. Гэта калі ўвосень па горадзе блукаюць школьнікі і збіраюць кляновыя “верталёцiкi” ў поліэтыленавыя мяшкі, і здаюць потым у стыхійныя пункты прыёму ля парадных уваходаў у школу, спаборнічаючы, чый клас сабраў больш за ўсіх... А калі нешта апрача таполяў і клёнаў з зямлі вылезла - дуб ці, хваiнка ці чэзлая, то будзьце ўпэўнены, мясцовыя жыхары пакланяцца яму будуць. Паліваць у засушлівае лета, мальцоў дваровых ганяць, каб крый Божа не зламалі нічога... Двары ў нас таксама пустэльныя - з цвёрдага зляжалага пяску, травы вось няма. Трава ўся каля дамоў на абгароджаных траўнічках. Яе бабулі з першых паверхаў з адчыненых акенцаў паліваюць. Некаторыя нават прымудраюцца нейкія кветачкі там гадаваць.
1 Thg 12 2012 17:10
Bài chữa · 4

Цёплы фронт з Казахстана (частка трэццяя)

Калі ўжо выдаў гэты тэкст...

А вось з расліннасцю ў нас кепска. Увесну траву дворнікі сеюць. А потым у школах мясцовыя настаўніцы да на дзяцей лаюцца – глядзі, прыдумалi, дарогу зразаць праз школьныя траўнікі! Дзесяць чалавек прайшло, і ўсё - пасярод траўніка пратаптаны шэрыя сцяжынкі. Пясок цвёрды, трава больш не вырасце.
Да дрэў стаўленне амаль як да святыняў. Таполі і клёны, пасаджаныя пасля правядзення аперацыі “Кляновае насенне”. Гэта калі ўвосень па горадзе блукаюць школьнікі і збіраюць кляновыя “верталёцiкi” ў поліэтыленавыя мяшкі, і здаюць потым у стыхійныя пункты прыёму ля парадных уваходаў у школу, спаборнічаючы, чый клас сабраў больш за ўсіх...
А калі нешта апрача таполяў і клёнаў з зямлі вылезла - дуб ці, хваiнка ці чэзлая (не зразумела, чэзлая, гэта прыметнік), то будзьце ўпэўнены, мясцовыя жыхары пакланяцца яму будуць. Паліваць у засушлівае лета, мальцоў хлапцоў дваровых ганяць, каб крый Божа не зламалі нічога... 
Двары Панадворкі ў нас таксама пустэльныя - з цвёрдага зляжалага пяску, травы вось няма. Трава ўся каля дамоў на абгароджаных траўнічках. Яе бабулі з першых паверхаў з адчыненых акенцаў паліваюць. У некаторых нават прымудраюцца атрымліваецца нейкія кветачкі там гадаваць.

12 tháng 12 năm 2012
Bạn muốn tiến bộ xa hơn?
Hãy tham gia cộng đồng học tập này và thử nghiệm những bài tập miễn phí!

Đừng bỏ lỡ cơ hội học ngoại ngữ ngay tại nhà. Hãy xem danh sách các gia sư ngôn ngữ giàu kinh nghiệm của chúng tôi và đăng ký buổi học đầu tiên ngay hôm nay!

pozandrej
Kỹ năng ngôn ngữ
Tiếng Bê-la-rút, Tiếng Bun-ga-ri, Tiếng Ba Lan, Tiếng Nga, Tiếng Séc-bi, Tiếng Slovak, Tiếng U-crai-na
Ngôn ngữ đang học
Tiếng Bê-la-rút, Tiếng Bun-ga-ri, Tiếng Ba Lan, Tiếng Séc-bi, Tiếng Slovak, Tiếng U-crai-na