pozandrej
Пытанне да носьбітаў беларускай мовы. Ніяк не магу зразумець розніцы паміж словамі "заўсёды" і "заўжды". Ці гэта поўныя сінонімы? І яшчэ пытанне: калі ўжываецца слова "варта" ў значэнні "трэба", у якіх выпадках? І цікава было б зразумець этымалогію слова, бо, наколькі я ведаю, "варта" - гэта "охрана, стража"
13 Thg 12 2012 09:05
Câu trả lời · 6
1
"Заўседы" і "назаўжды" гэта сінонімы, толькі розніца ў тым, што "заўседы" ужываецца ў афіцыйнай лексіцы, а "назаўжды" ўжываецца ў літаратурным стылі. "Варта" ужываецца ў сэнсе "Это того стоит".На конт этымалогіі не ведаю, але ў русскай і беларускай мовах мноства слоў маюць аднолькаве гучанне, але рознае значэнне. Напрыклад "блага", "твар" і інш.
14 tháng 12 năm 2012
І "варта", і "вартаўнік" выкарыстоўваюцца ў сучаснай беларускай мове! Але іх паходжанне - старабеларускае ;) Няма за што)
30 tháng 12 năm 2012
А як жа слова "вартаўнік"? На маю думку, цалкам сучаснае слова... Дзякуй, Алена, за адказ
27 tháng 12 năm 2012
Варта мае значэнне "стоит, следует". Гэта не такое выразнае патрабаванне, як у слове "трэба", а хутчэй парада. Прыметнік "варты" - "достойный, стоящий", паводле этымалагічнага слоўніка, паходзіць ад польскага слова "warty", а ў польскай мове гэта, у сваю чаргу, запазычанне з нямецкай ("wert" - "стоимость"). А тая "варта", якая "ахова" - старабеларускае слова (:
27 tháng 12 năm 2012
Bạn vẫn không tìm thấy được các câu trả lời cho mình?
Hãy viết xuống các câu hỏi của bạn và để cho người bản xứ giúp bạn!